/usr/share/stellarium/skycultures/sami/description.be.utf8 is in stellarium-data 0.15.0-1.
This file is owned by root:root, with mode 0o644.
The actual contents of the file can be viewed below.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 |
Саамскія

Народ саамаў лічыцца карэнным насельніцтвам паўночнай Нарвэґіі, Швэцыі, Фінляндыі й Кольскай паўвыспы ў Расеі. Болей зьвестак пра яго можна адшукаць на samer.se і ў артыкуле Народ саамаў на анґламоўнай Вікіпэдыі.

Крыніцы

Саамская нябесная культура Stellarium ґрунтуецца на працы Бо Лундмарка Bæi'vi mánno nástit (швэдзкая назва: Sol- och månkult samt astrala och celesta föreställninga bland samerna [Культ сонца й месяца, а таксама нябесныя й астральныя канцэпцыі саамаў], 1982), які ў значнай меры ґрунтаваў сваю працу на працах саамскага мастака й пісьменьніка Ёгана Туры.

Гэтая нябесная культура зьяўляецца conglomeration найменш трох крыху адрозных культур паўднёвых, паўночных і расейскіх саамаў. Кожная з гэтых ґруп мае крыху адрозную мову, і таму могуць быць пэўныя адрозьненьні ў некаторых спасылках.

Сузор'і саамаў можна назіраць на саамскіх артыфактах, якія маюць дачыненьне да іхнай старой рэліґіі, у якой начное неба мела важную культурную ролю ў жыцьці саамаў шмат гадоў назад.

Саамская нябесная культура мае шмат агульнага зь іншымі арктычнымі й субарктычнымі культурамі Эўразіі. Адно нешчасьлівае падабенства заключаецца ў тым, што саамская нябесная культура была страчаная да таго, як яна была належным чынам занатаваная.

Сузор'і й зоркі

Саамскія сузор'і, імаверна, вельмі старыя, але былі запісаныя падчас 19 ст. Невядома, цы было запісана ўсё. Сузор'і й зоркі, уключаныя тут, усе маюць дачыненьне да галоўнага сузор'я: Сарвы. Сарва (Sarva) — гэта саамская назва лася, альтэрнатыўная назва — Сарвіс (Sarvvis, Бычыны лось). Гэтае сузор'е паходзіць, імаверна, яшчэ з часоў старой паляўнічай культуры, да таго, як паўночныя алені сталі свойскімі.

Сарва складаецца з паўночных сузор'яў Касіяпэі, Пэрсэю й часткі Возьніка. Сузор'і й зоркі, што акружаюць Сарву — паляўнічыя на лася. Фаўдна (Favdna) альбо Фаўтна (Favtna) — гэта зорка Арктур, паляўнічы, які цэліць у лася з лука (Fauna davgge — Вялікі карэц). Фаўдна мусіць трапна пацэліць, бо калі ён зачэпіць Апірышча неба Boahjenaste (Палярную зорку), то, як сьцьвярджае леґенда, прыйдзе канец сьвету.

У Фаўдна некалькі памагатых: Ґалла (Galla, Працыён1), ягоны сын Ґаллабарнэк (Gallabarneck, Пояс Арыёна), «Лыжнікі», Cuoigahægjek (Кастор і Палюкс) і «Бягун» (Вэґа). Плеяды называюцца Rougot (Зґрая сабакаў) ці Miese-cora (Чарада цялят).

Млечны шлях называецца Lodde-raiddaras (Птушыная дарога) or Jakke-mærka (Пазнака году). Назва, якая выкарыстоўваецца, залежыць ад пары году. На зорнай карце Ёгана Туры можна пабачыць Guovso-naste, ранішнюю зорку, якую можна вызначыць як Вэнэру, але гэта не дакладна, бо яе таксама можна вызначыць як Альтаір, гэтая зорка таксама паказвае набліжэньне раніцы (як Арктур у скандынаваў).

Саамская нябесная культура ня мае вялікай колькасьці сузор'яў. Гэта тлумачыцца галоўным чынам высокімі паўночнымі шыротамі пражываньня саамаў. Два фактары пацьвярджаюць гэтае меркаваньне: паўднёвае неба ў значнай меры схаванае за гарызонтам, а паўночныя зьзяньні часта такія яркія, што не даюць пабачыць шмат зорак.

Заўвагі

Дакладна невядома якая зорка адпавядае зорцы Ґалла. Гэта можа быць Працыён, Рыґель ці Сырыюс — Працыён быў выбраны ў якасьці Ґалла пры стварэньні гэтай нябеснай культуры, бо Сырыюс вельмі цяжка пабачыць з шыротаў, дзе жывуць саамы.

Стваральнік

Ёнас Пэрсан (jonas.persson@physics.org)