This file is indexed.

/usr/share/stellarium/skycultures/siberian/description.be.utf8 is in stellarium-data 0.15.0-1.

This file is owned by root:root, with mode 0o644.

The actual contents of the file can be viewed below.

1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24

Сыбірскія

Назвы сузор'яў сыбіракоў вывучаныя даволі кепска, бо гэтая вобласьць мае вялікі памер і веды пра сузор'і цяжка зьвесьці ў адну суцэльную карціну. У гэтай культуры пазначаныя толькі характэрныя назвы й аб'екты, уласьцівыя ўсяму Сыбіру.

Ад перакладчыка: відавочна, што гаворка тут ідзецца толькі пра погляды нашчадкаў расейскіх каляністаў.

Млечны шлях

Млечны шлях мае шмат розных назваў, але іх можна падзяліць на дзьве ґрупы: найстаражытнейшыя назвы, такія як Гусіная дарога, і больш позьнія назвы, такія як Дарога Мамая. Назвы пазьнейшага часу маюць выразную сувязь з мангольскім панаваньнем.

Плеяды

Плеяды маюць назваў нават больш за Млечны шлях, але се іх можна зьвесьці да погляду на скопішча як на птушынае гняздо. Найчасьцейшая з гэтых назваў — Качынае гняздо.

Вялікая мядзьведзіца

У Сыбіру гэтае сузор'е найчасьцей называюць Лосем, хаця на ўсходзе Мядзьведзь сустракаецца часьцей.

Арыён

У Сыбіру у сузор'і Арыён найчасьцей выкарыстоўваюцца толькі тры зоркі ў ягоным пасе, якія называюцца Кічыгі (Малацьбіты) — даволі тыповае для паўночна-ўсходняй Расеі ўяўленьне пра іх як пра малацьбітоў, якія сталі ў рад. У эўрапейскай частцы Расеі назвай Кічыгі звычайна называюць Вялікую мядзьведзіцу.

Крыніцы

Святский, Д.О. Астрономия Древней Руси. - М., 2007. - 664 с.

Святский, Д.О. Под сводом хрустального неба: Очерки по астральной мифологии в области религиозного и народного мировоззрения. Изд. 2-е М.: Книжный двор "ЛИБРОКОМ", 2011. - 192 с.

Рут, М.Е. Словарь астронимов. Звездное небо по-русски. - М.: АСТ-ПРЕСС КНИГА, 2010. - 288 с.

Карпенко, Ю.А. Названия звездного неба. - М.: Наука, 1981. - 184 с.